Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Гадзіна зносін "Родная мова - цудоўная мова"

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі "Мурынборская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна" прайшла гадзіна зносін "Родная мова - цудоўная мова", з мэтай выхавання любові да роднай мовы, яе багацця і самабытнасці, садзейнічання асэнсаванасці непарыўнай сувязі з народам праз моўныя карані.

Падчас мерапрыемства настаўнік пазнаёміў вучняў з гісторыяй свята, звярнуў увагу на неабходнасць захавання беларускай мовы як нацыянальнага скарбу.

Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы, спявалі песні на роднай мове, адгадвалі загадкі-жарты. Мерапрыемства спрыяла выхаванню любві і павагі да роднай мовы, сваёй культуры, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

Фотоматериалы

Разделы сайта