 |
Настаўнік – франтавік
ЦЯРЭШКА УЛАДЗІМІР МІХАЙЛАВІЧ
|
Нарадзіўся ў вёсцы Антонаўка. Прызваны ў армію ў 1940 годзе.
З кастрычніка 1940 паліпень 1941 г. – курсант вучэбнай артылерыйскай батарэі. Чэрвень 1941 года – май 1942 года – курсант авіяцыйнага вучылішча, затым школы малодшых авіяспецыялістаў (г. Орша , г. Паўлав на Аке, г. Пераслаўль-Залескі).Май 1942 года – лістапад 1942 года – курсант Наваград – Валынскага ваеннагавучылішча. Лістапад1942 года – люты 1943 г. – ваяваў на Данскім фронце ў званні камандзіра мінометнагаўзвода. Удзельнічаў у баях па разгрому нямецка-фашысцкай групіроўкі пад Сталінградам. Люты 1943 года – чэрвень 1944 года – 3-і Украінскі фронт, камандзір стралковай роты. Чэрвень 1944 – студзень 1945 г. – 1-ы Беларускі фронт.
Меў пасады старэйшага ад’ютанта, начальніка штаба батальёна, потым камандзіра стралковай роты.
Узнагароды: ордэн Чырвонай зоркі, «Айчыннай вайны 1-й ступені», « Айчыннай вайны 2-й ступені», медалі «За абарону Сталінграда», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берлина», «За перамогу над Германіяй».
Быў 5 разоў паранены, з іх –трыцяжкія раненні.

Пасля вайны працаваў настаўнікам матэматыкі Мурынборскай СШ, а потым дырэктараў установы..
Памёр у 2000 годзе.
раскрыть » / « свернуть