Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Літаратурная гульня “Сябруй з роднай мовай”

21 лютага 2024 года у Дзень роднай мовы з мэтай развіцця пазнавальнага інтарэсу, узбагачэння слоўнікавага запасу, выхавання павагі да роднай мовы ва ўстанове адукацыі сумесна з Мурынборскай сельскай бібліятэкай прайшла літаратурная гульня “Сябруй з роднай мовай”.

Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю ўзнікнення свята. Потым вучнм падзяліліся на дзве каманды: “Сонейка” і “Вяселка” і ўдзельнічалі ў розных конкурсах. У конкурсе “Перакладчык” дзеці перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. З задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсе “Нечаканыя пераўтварэнні”. У словах пераблыталіся літары і трэба кожную літару паставіць на свае месца, каб атрымалася назва птушкі або жывелы. Цікава прайшлі конкурсы “Назаві адным словам” (трэба было даць агульную назву прапанаваным словам), “Рассыпаныя прыказкі” (дзе з прапанаваных частак трэба скласці прыказкі).

На прыканцы мерапрыемства вучні азнаёміліся з выставай кніг “Сябруй з ролнай мовай”. 

Фотоматериалы

Разделы сайта