Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Новости

02.09.2023

Інтэрактыўная віктарына “Дзень пісьменнасці крочыць па краіне”

2 верасня 2023 года ва ўстанове адукацыі, у рамках шоcтага школьнага дня, з мэтай папаўнення ведаў пра ўзнікненне беларускай пісьменнасці і кнігадрукавання, фарміравання цікавасці да вывучэння роднай мовы, выхавання гонару за спадчыннае, мудрае і неўміручае слова Радзімы прайшла інтэрактыўная віктарына “Дзень пісьменнасці крочыць па краіне”інтэрактыўная віктарына “Дзень пісьменнасці крочыць па краіне” .

У пачатку мерапрыемства вучні паўтарылі ўзнікненне пісьменнасці, кнігі на беларускай зямлі. У віктарыне “Пісьмовыя крыніцы” янв адказалі на пытанні, хто першы пачаў друкаваць кнігі, адкуль прыйшло на нашы землі слова, дзе знаходзяцца помнікі, прысвечаныя гэтым значным падзеям.

Далей удзельнікі праявілі свае інтэлектуальныя здольнасці ў інтэрактыўнай гульні “Кніга – каштоўны скарб чалавека”. Дзяўчаты і хлопцы адказалі на амаль філасофскае пытанне “Быць ці не быць кнізе ў сучасным грамадстве?”

Далей вучні паспаборнічалі ў веданні гарадоў, якія прымалі да сябе Дзень пісьменнасці, пералічылі, чым знакамітыя гэтыя гарады, чаму менавіта ім быў прадстаўлены гонар сустракаць такое свята.

У канцы інтэрактыўнай віктарыны вучні стварылі старонкі адной агульнай кнігі “Маё роднае неўміручае слова”. На старонцы яны малявалі сімвалы Дня пісьменнасці, пісалы словы класікаў пра роднае слова, стваралі ўласныя прысвячэнні святу.

Разделы сайта