Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.10.2022

Квэст-віктарына “Сцежкамі класікаў”

13 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшла квэст-віктарына “Сцежкамі класікаў”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. З мэтай паглыбіць веды па біяграфіі і творчасці класікаў беларускай літаратуры, удасканальваць уменне выразна чытаць мастацкія творы, выхоўваць пачуццё гонару за бессмяротную мастацкую спадчыну Янкі Купалы і Якуба Коласа вучні 6-10 класаў паўдзельнічалі ў цікавых турах квэста.

Першы тур “Старонкі біяграфіі” прапанаваў удзельнікам узнавіць старонкі жыцця і творчасці паэтаў.  Вучні выдатна справіліся з асноўнымі момантамі станаўлення асобы паэта і пісьменніка. Другі тур “выразнае чытанне” выявіў лепшых чытальнікаў пейзажнай лірыкі паэтаў. Па-мастацку пад музычную кампазіцыю “Мой родны кут, як ты мне мілы” выканалі вершы Барысенка Марыя, Цімошчанка Хрысціна.

У трэцім туры “Знаўцы” вучням прапаноўвалася ўзнавіць прапушчаныя радкі твораў Купалы і Коласа, вывучаныя на працягу навучання. Лепшымі аказаліся вучні шостага класа,  якія дасканала расказалі верш Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык”. Наступны тур “Песняры” выявіў лепшага выканаўцу песень на вершы класікаў. Завяршальны пяты тур “Загадкавы” прадугледжваў расшыфроўку слоў, выразаў, фразеалагізмаў, якія былі ўжытыя ў творах паэтаў. Вучням было цікава даведацца пра гульню “насіць катла”, прыгадаць старыя меры сажань і валоку, вызначыць, што такое конка.

У завяршэнні вучні запоўнілі папяровыя сэрцайкі словамі падзякі, звернутымі да Янкі Купалы і Якуба Коласа. У іх яны перадалі сваю любоў да роднага слова, да бессмяротнай спадчыны класікаў.

Фотоматериалы

Разделы сайта