Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.12.2021

Гульня віктарына "Наша Беларусь"

8 снежня  ва ўстанове адукацыі “ Мурынборскі вучэбна – педагагічны комплекс  яслі – сад - сярэдняя школа Касцюковіцкага раена” з мэтай фарміравання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, выхавання  нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый была праведзена гульня-віктарына “Наша Беларусь”. У гульні прынялі ўдзел вучні  3-4 класаў, якія падзяліліся на   дзве каманды “Васількі” і “Рамонкі”. 

У ходзе мерапрыемства вучні выконвалі заданні   рознай тэматыкі: “Беларусь гістарычная”, “Славутыя людзі зямлі беларускай”,”З рога ўсяго многа”,”Збяры прыказку”, “Адгадай казку”,”Беларускія загадкі”. Таксама дзеці   з задавальненнем чыталі вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, спявалі беларускія народныя песні “Бульба”, “Полька беларуская”.

У выніку пеперамагла каманда “Васількі”. Але гэта не сапсавала настрой вучняў з каманды “Рамонкі”. Дзеці пашырылі свае веды пра гісторыю, культуру, традыцыі і багацці нашай краіны.

Фотоматериалы

Разделы сайта