Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2021

Міжнародны дзень роднай мовы

22 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў флэшмоб “#мовананова”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. З мэтай выхавання любові да роднай мовы, яе багацця і самабытнасці, садзейнічання асэнсаванасці непарыўнай сувязі з народам праз моўныя карані вучнямі старэйшых класаў была праведзена гутарка аб паходжанні Дня роднай мовы. Як вядома, з прапановай увесці такі дзень выступіла краіна Бангладэш. Там 21 лютага 1957 года, адстойваючы сваё права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Сёння сярод шасці тысяч моў беларуская мова займае пачэснае месца.

Кожнаму вучню было дадзена  маленькае сэрцайка, на якім прапаноўвалася напісаць самыя дзіўныя, добрыя, самабытныя словы роднай мовы. Так кожны ўдзельнік флэшмобу адчуў непаўторнасць родных слоў у нашым жыцці, дакрануўся да жывой крыніцы беларускай мовы.

 

Фотоматериалы

Разделы сайта