Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.12.2020

Рэспубліканская дабратворчая акцыя “Нашы дзеці”

28 снежня адбылося святочнае мерапрыемства ў рамках штогадовай Рэспубліканскай дабратворчай акцыі “Нашы дзеці”. На ёй лепшыя вучні, актыўныя ўдзельнікі алімпіяд і конкурсаў паўдзельнічалі ў святочным навагоднім агеньчыку і атрымалі салодкія падарункі.

Ад нашай установы адукацыі на свяце прысутнічалі вучань 5 класа Ляшкевіч Ягор, вучань 7 класа Габрусеў Мікіта і вучань 8 класа Глушакоў Дзмітрый. Хлопцы былі адзначаны ганаровай паездкай за актыўны ўдзел і прызавыя месцы ў конкурсах “Магілёўская скарбонка”, “Родны дом, пяшчотаю сагрэты”, спартыўныя спаборніцтвы.

Святочныя віншаванні і навагоднія падарункі вучням уручыў кіраўнік Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта А.В.Гарбачэўскі.

                            

Фотоматериалы

Разделы сайта