Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.12.2020

Інфармацыйная гадзіна "ШАГ"

 

22 снежня 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшлі заняткі праекта “ШАГ”. Яны праходзілі пад назвай “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”  і былі прысвечаны дасягненням  суверэннай Беларусі за 2018 -2020 гг, прысвечаныя Году малой радзімы.

З мэтай стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай спадчыны 2018-2020 гады праходзілі пад знакам Года малой радзімы. Годам малой радзімы быў аб’яўлены 2018 год. Пра гэта ў час святочнай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод работнікам аграрнага сектара заявіў 9 лютага 2018 года Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы патлумачыў, што на прыняцце такога рашэння яго скіравалі думкі аб важнасці малой радзімы для кожнага чалавека.

“Яна шматвобразная. Для адных – гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для другіх – куточак дзікай прыроды, які радуе вока і дорыць пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з’ехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь”, - адзначыў А.Р.Лукашэнка.

 З мэтай азнаямлення з лепшымі дасягненнямі ў сацыяльнай сферы і сферы культуры вучням была прапанавана прэзентацыя “Дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага і сацыяльнага жыцця”. Для асэнсавання пачутага вучні адказалі на пытанні па зместу прэзентацыі. Таксама вучні прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні дасягненняў Каксцюковіцкага раёна ў паляпшэнні сацыяльна-грамадскай сферы жыцця людзей. Было адзначана, што за апошнія гады Касцюковічы сталі прыгожым і ўтульным горадам. Пабудаваны фізкультурна-аздараўляльны комплекс дазволіў спланаваць вольны час людзей, палепшыць іх здароўе. Значнай падзеяй будзе пабудова Цэнтра культуры.

Сваімі думкамі і планамі вучні падзяліліся падчас абмеркавання блока “Марафон добрых спраў – наш уклад у развіццё малой радзімы”. Кожны змог падзяліцца добрай справай, якую ён зрабіў для развіцця ўстановы адукацыі, вёскі. Блок пытанняў “Мы дзейнічаем” яшчэ раз даказаў, што кожны можа стаць актыўным грамадзянінам. Цярэнцьева Вераніка, вучаніца 9 класа,  падзялілася сваім праектам “Кінатэатру быць”, які яна прадстаўляла на абласным фестывалі дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў у інтарэсах устойлівага развіцця “Дзейнічаем разам” у горадзе Касцюковічы. Глушакоў Дзмітрый, вучань 8 класа, расказаў пра перамогу ў абласным конкурсе фотаздымкаў-матыватараў “Збяры ў сваім сэрцы Беларусь”. Усе пераканаліся, што з малога пачынаецца вялікае, і кожны здольны на дасягненні.

Святочным стала ўручэнне вучням, якія дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, памятных падарункаў – кнігі “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Падарунак вучаніцы 8 класа Барысенцы Марыі і вучню 9 класа Міхалкіну Мікіту уручыла дырэктар установы адукацыі Пітунова Н. У.

У канцы прагучалі словы любові да малой радзімы: “У кожнага з вас свой шлях у жыцці, але ў кожнага гэты шлях пачынаецца з малой радзімы.  Не забывайце, што ўсё вялікае пачынаецца з першага крока, з маленькага, з малой радзімы”.

           

Фотоматериалы

Разделы сайта