Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.11.2020

Прафілактычная гутарка “Стань бачным у цемнаце”

3 лістапада 2020года ва ўстанове адукацыі  з вучнямі  праведзена прафілактычная гутарка “Стань бачным у цемнаце”. З мэтай пазнаёміць падлеткаў з небяспекай на дарозе, якая ўзнікае з памяншэннем дня, паўтарыць асноўныя правілы дарожнага руху, выпрацоўкі правільных паводзін на дарозе ў час зніжанай бачнасці, а таксама з мэтай выхавання адказнасць за сваё жыццё навучэнцам былі прапанаваны заданні, якія спалучаліся з тлумачэннем і абмеркаваннем.

Спачатку падлеткам прапаноўвалася ўзнавіць веды пра святлоадбівальныя элементы. Асноўныя правілы выкарыстання флікера былі прапанаваны дзецям у выглядзе памяткі “Як карыстацца флікерам”. Свае веды на практыцы прысутныя апрабавалі ў рашэнні задач па правілах дарожнага руху.

Напрыканцы гутаркі падлеткі выконвалі творчае заданне: ім прапанавалася намаляваць веды, атрыманыя на мерапрыемстве, пра правілы дарожнага руху. Творчы конкурс праходзіў пад загалоўкам “Небяспекі не баімся”. У ходзе гутаркі школьнікі яшчэ раз паўтарылі, замацавалі веды пра небяспечныя паводзіны ў час зніжанай бачнасці на дарозе.

Фотоматериалы

Разделы сайта