Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.08.2018

Жнівеньская нарада педагагічных работнікаў Касцюковіцкага раёна

                     Хутка пакліча дзяцей звонкі званок у прасторныя і светлыя класы. Усе з нецярпеннем чакаюць 1 верасня. Але больш за ўсіх гэтае свята хвалюе настаўнікаў, тых, хто аддана і творча нясе веды сваім выхаванцам.

         24 жніўня адбылася традыцыйная жнівеньская нарада педагагічных работнікаў Касцюковіцкага раёна. У гэтым годзе яна праходзіла ў інтэрактыўнай форме з удзелам прадстаўнікоў усіх устаноў адукацыі раёна. Кожны з настаўнікаў прадставіў сваю навучальную ўстанову творча і крэатыўна. Дэлегаты канферэнцыі маглі пазнаёміцца з мерапрыемствамі, што праводзяцца ўстановамі адукацыі да Года малой радзімы, убачыць навінкі ў адукацыі, пазнаёміцца з метадычнымі распрацоўкамі настаўнікаў Касцюкоўшчыны, убачыць  выставу вырабаў  выхаванцаў.

         Нашу школу на выставе прадстаўляла спартыўная каманда вучняў пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Фраловай Т.І. Дзеці прадэманстравалі ўзнагароды за спартыўныя дасягненні, у форме агітбрыгады прадставілі клуб “Алімпіец”. Дэвіз каманды: “Мы за здароўе і спорт”.

         Таксама пра даследчую дзейнасць, прысвечаную малой радзіме, расказала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Скрыпчанка І.М.

         Прыгожую кампазіцыю з кветак прадставілі на канферэнцыю настаўнікі працоўнага навучання Іванцова С.А. і Касцюкова Н.М.

         Хочацца пажадаць усім настаўнікам плённай працы, поспехаў у педагагічнай дзейнасці. Няхай творчыя скарбонкі вашых вучняў у гэтым годзе напоўняцца новымі дасягненнямі!

Фотоматериалы

Разделы сайта