18.01.2019 года ва ўстанове прайшло пасяджэнне педагагічнага савета па тэме “Фарміраванне сацыяльнай паспяховасці выхаванцаў і навучэнцаў на аснове кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, заняткаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі”.
У ходзе пасяджэння намеснік дырэктара па ВВВ Шупранава Ж.В. спынілася на рабоце педагагічнага калектыву ўстановы па фарміраванню сацыяльнай паспяховасці выхаванцаў і навучэнцаў на аснове кампетэнтнаснага падыходу. З матэрыяламі са свайго вопыту работы выступілі Талкачова І.М., настаўнік пачатковых класаў, па тэме “Актывізацыя вучэбна-пазнавальнай кампетэнтнасці навучэнцаў на уроках матэматыкі”, настаўнік нямецкай мовы Аляксеева А.Л. па тэме “Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнтнасці сродкамі ІКТ на ўроках нямецкай мовы і ў пазаўрочнай дзейнасці”, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Іванцоў П.М. па тэме “Метады фарміравання ключавых прадметных кампетэнцый на уроках фізічнай культуры і здароўя”, настаўнік хіміі Бірукова Г.М. “Фарміраванне ў навучэнцаў вопыту практычнай дзейнасці, прымянення атрыманых ведаў ў паўсядзённым жыцці і выкананні кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў”.


