
Роднае слова адчуў ён душой,
Яно асвяціла і думкі і сэрца.
Маладзіком над Зямлёй узышоў,
Якая спрадвек Беларуссю завецца. (Ю. Свірка)
Гэтыя словы сталі эпіграфам да вуснага часопіса “Наш вялікі продак Лаўрэнцій Зізаній”. Мерапрыемства прайшло 23 сакавіка. У ім прынялі актыўны ўдзел вучні 5-9 класаў (Ірына Болматава, Аляксандр Новікаў, Віталь Саўчанка і інш.). Пад кіраўніцтвам Прохаравай І. В. дзеці даведаліся, што Лаўрэнцій Іванавіч Зізаній педагог, лінгвіст, літаратар, багаслоў, палеміст, займае значнае месца ў гісторыі беларускай культуры. Навуковая, мастацка-літаратурная і перакладчыцкая спадчына Л. Зізанія – неацэнная каштоўнасць, узор шырокіх інтэлектуальных, творчых памкненняў і шчодрага плёну гэтага майстра слова і глыбокага мысляра. Прайшло ўжо 420 гадоў з дня выхаду ў свет “Азбукі” Лаўрэнція Зізанія.