21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Усе народы ганарацца роднай мовай, спрыяюць таму, каб мова развівалася, квітнела, пашыралася. З мэтай фарміравання разумення значнасці роднай мовы ў свеце, выхавання любові да роднага слова вучням была прапанавана гульня “З любоўю да родных крыніц”.
Ва ўступным слове дзеці пачулі, як з’явіўся Дзень роднай мовы, чаму так важна абараняць мовы. Потым яны ўспомнілі афарызмы і выказванні пра мову. У гульні па родных словах прапаноўвалася ўспомніць самае цікавае, прыгожае, фантастычнае слова. Запісаўшы яго на сваёй намаляванай далоньцы, вучні складалі пра яго гісторыю.
У выніку прысутныя пераканаліся, што кожная мова заслугоўвае шчырай павагі людзей, а родная мова заўсёды родная, бо на ёй гаварылі нашы продкі.


